Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/230

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАША МІНУЎШЧЫНА

Мы ня жылі, як жывуць людзі,
Гасьцінцам шчасьця не хадзілі,
Ня зналі ўцехі нашы грудзі,
Вянкоў мы славы не насілі.

Мы ў паніжэньні, ў вечным трудзе,
З днём кожным слабшыя на сіле,
Бясцэльна па калючай грудзе
Блудзілі, горасна блудзілі.

Быдлём асуджан быў валяцца
Сын свайго краю, родных межаў;
Калі-ж хто ўздумаў прачыхацца,
Курган прыбавіў толькі сьвежы.

Хацеў хто песьняй адазвацца,
Глушыў хаўтурны воклік з вежы;
З нягодай мусілі змагацца,
Як тыя вербы на ўзьбярэжжы.