Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Выдавецтва „Загляне сонца і ў наша ваконца“ выдала яе ў 1908 годзе. І беларуская літаратура зразу абагацілася вялікім дарам. імя поэты было ўжо вядома беларускаму чытачу. На „Жалейку“ накінуліся, сталі чытаць з захапленьнем. Вершы яе гостра ўрэзваліся ў душу, будзілі надзеі, клікалі наперад, разьбіваючы цемру насеўшай рэакцыі. Кожнае слова, зразумелае, выпуклае, ачулае, біла молатам па струнах душы, застаўляла іх гучэць бадзёрым тонам. Янка Купала пападаў у балючае месца і выклікаў зацікаўленьне да сябе. Калі зварочвалася думка да беларускае літаратуры, то зразу спынялася на Купале, Яго здольнасьць, як поэты, многа абяцаючага, кінулася кожнаму ў вочы і за яго словам пачалі сачыць. „Наша Ніва“ не прадстаўлялася бяз вершу Янкі Купалы, які зразу вырас у корыфея, у непараўнаўчую велічыню. На вочах разьвіваўся, крэп. Кожны новы верш сьведчыў за гэта. У поэты разьвінаўся сьветапогляд, пашыралася рознастайнасьць ахопу, глыбела думка і паднімалася мастацкасьць тэхнікі. У яго творчасьці можна было знайсьці ўсе формы вершаскладаньня, якія дагэтуль у беларускай літаратуры адсутнічалі.

Помеж з гэтым, Янка Купала няўхільна падаваўся ў бок сымболізму. Слабыя налёты яго ўжо выразна адмячаліся ў „Жалейцы“. Але дух эпохі рэволюцыйнага ўздыму, калі „Жалейка“ пісалася, разьвяваў сымболічны одцем. І першы зборнік зьявіўся романтычна-рэалістычным вобразам. Разьвіцьцю сымболістычнага напрамку ў творчасьці Янкі Купалы дапамагала тагочасная політычная сытуацыя.

У 1908 годзе, калі ён трапіў у Вільню і спаткнуўся з разгулам рэакцыі, якая няшчадна распраўлялася з астаткамі свабоды, уціскала духова ўсё паступовае, нельга было радыкальныя думкі ды ідэі выкладаць іначай, чымся сымболямі. Тым болей, калі гэтыя ідэі, як то было з Янкам Купалаю, неабходна вярцеліся вакол аднаго: соцыяльна-нацыянальнага вызваленьня працоўнай Беларусі. Яму прыходзіцца адшукваць параўнаньні разуменьняў і сымболізаваць іх.

І трэба адзначыць, што таленту ў яго хапіла досыць, каб сымболічнасьць сваіх малюнкаў перадаць прыгожа, нават дасканала. Тыя яго творы, у якіх асабліва густы адбітак сымболізму, дужа сільныя і мастацкія. Возьмем „Адвечную песьню“, надрукованую ў 1910 годзе, „Раскіданае гняздо“,