сеткі вакольныя вёскі, сялянскую Беларусь. Гэтыя паны — вось соцыяльная хвароба, вось самае горшае ліха на дарозе да прыходу долі. Да іх Купала прарочна кажа:
Пажалей мужыка-бедака, |
І яшчэ ў аднэй варыяцыі:
Не пагарджайце лапцей лазовых, |
Пэрыод творчасьці ад пачатку да 1906 году Янка Купала пераважна пасьвячае грамадзянскім напевам. Яны выдаюцца ў кожнай тэме, з якога-б боку ён да яе не падыходзіў. Будзь-то „Жніво“, „Восень“, „Вясельле“, „Каханьне“ — усюды спынка на соцыяльных супярэчнасьцях жыцьця, на яго несправядлівасьці ў адносінах да працаўніка.
І ўжо ў гэты пэрыод Янка Купала шчыльна зьвязвае соцыяльныя мотывы з нацыянальнымі, Беларусь фігуруе ў многіх яго вершах, а сам ён сьвядома заве сябе поэтаю беларускім. Аднак большая ўвага гэтаму пытаньню пакідаецца на пасьля. Пакуль пануюць агульныя інтарэсы, абарона якіх нясла політычную свабоду, як мост да свабоды нацыянальнай.
У працягу з 1904 г. па 1907 год Янка Купала напісаў шмат твораў, якія сабраў у адзін зборнік і выслаў у Пецярбург у выдавецтва „Загляне сонца і ў наша ваконца“. Гэты зборнік абазваў „Жалейкай“, якая-б —
Апявала няволю, |