Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 1.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЯКІЯ

Сыты, раскормлены,
Вясёлы вечна,
Сільны над стан,
З трудоў слабейшага
Жыве бясьпечна, —
Гэта — ваш пан.

Худы, прыгорблены,
Працай сьцяганы,
Ў вобуві з лык,
Холадам, голадам
Век катаваны, —
Гэта — мужык.