Старонка:Як вясну гукалі (1927).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А Лявон уяўляе сабе, як гэта ён ішоў да хаты Кліма па сумяту — вязьлі ў сьнягу ногі і два разы паваліўся.

— Здаецца мароз вялікі, — дадае адкашляўшыся Клім, і ўжо на запечку мацней заварачваецца ў сярмягу.

— Хе-хе-кэх!.. Як дабраўся, кажаш? — дрэнна! Во, каб зараз апахмяліцца, добра было-б…

І пачынае сказываць навіну.

Па сказу Лявона, яна заключаецца ў тым, што казалі на Аўдзея, як гнаў ён самагон к талацэ, каб вывесьці лесу на хату, дык прышлі, быццам чужыя людзі, забралі ўсе прылады і павялі ў горад…

— Дык што ты думаеш: гэта парадкі цяпер? Ні за вошта чалавека ўзялі: Ат, гоніць — і няхай-бы гнаў… к дзелу-ж чалавеку панадабілася. А калі гандлюе ды дорага ім — няхай ня купляюць, хто ня хоча… Даказалі-ж нейкія смаркачы… Гэта па-радкі…

Лявон курыць замест тутуню стары мох ад сьценкі, зьмешаны з альняною мякінаю, які разносіць ад сябе нязвычайны смурод. Круціць галавою, нібы зьдзіўляецца чаму, і тады ўжо расказвае аб непарадках у сваёй хаце, што сын яго — Арцём не ўважае яго, п‘янствуе ды гоніць з хаты:

— Гэта-ж, сукін сыг, зацяваю яго: зьезьдзі ў лес, а то дроў няма, нечым распаліць печы, дык ён закарпушыў лаянку — трасца на яго, — ды пашоў разгуліваць у карты. Ад учарашняга няма, як пашоў гэта ўвечары…

Тады ў Лявона зьяўляюцца вострыя думкі.

— Ну, ці-ж гэта ня жулік, не арыштант?..

Усе яны цяпер такія — адказвае Клім.

— Такія, ды не такія!