Старонка:Як выбіраць дэпутатаў у Гас. Думу (1912).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

9) асобы, каторые выдалены па прыгаворам з свайго становаго обчэства, ці шляхоцкаго сабраньня, і быўшые духоўные, c каторых знялі сьвяшчэніцкі сан:

10) асобы, каторые знаходзяцца пад апекай.

Апрача таго губэрнатары, віцэ-губэрнатары і служачые ў паліціі не маюць права належаць да выбароў у тэй губэрні, дзе яны служаць.


Ахрана свабоды выбароў.

Закон вымагае, каб выбары адбываліся зусім свабодна. Дзеля гэтаго асобы, каторые насільствам, незаконна карыстаючы з сваей уласьці, грозьбамі і т. д. перашкодзяць ізбірателю ці выбаршчыку падаць свой голас на выбарах, караюцца па закону вастрогам. Так сама караюць вастрогам за подкуп ізбірацелёў, ці выбаршчыкоў грашыма, гасьцінцамі, або абецанкамі якой-небудзь карысьці. Асобы, каторые зумысьля неправільна лічылі галасы на выбарах, караюцца лішэньнем усіх правоў і аддачай у арэстанцкіе аддзеленьня да двух гадоў.


Агульные увагі.

Каб выбары прайшлі добра, выбаршчыкі загадзя павінанны згаварыцца між сабой і назначыць сваіх кандыдатоў; тады ўсе іншые не павінны на выбарным з’ездзі даваць сваей згоды, каб на баллоціроўку апрача назначэных кандыдатоў ставілі ешчэ і іх. Часта бывае, што выбаршчыкі, каторых ніхто не намеціў, хочуць баллоціровацца; вось гэта ня толькі ня мае для іх самых ніякой вагі, але і шкодзіць усей справе. Ня мае для іх вагі, бо, каб быць выбраным, трэба дастаць больш паловы галасоў усіх выбаршчыкоў; а шкодзіць агульнай справе, бо галасы разбіваюцца і выбіраюць не назначэнаго кандыдыта, а акурат таго, каго хочуць ворагі згаварыўшыхся між сабой выбаршчыкоў.

Падаваць свой голас на выбарах — гэта ня толькі право, але і сьвятая павіннасць кожнаго праўдзіваго грамадзяніна. Хто па сваей ахвоці адхіляецца ад выбароў, той цяжка грашыць перад сваей бацькоўшчынай і сваім народам.