Старонка:Як выбіраць дэпутатаў у Гас. Думу (1912).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыклад, у гарадзкую Управу). Усіх іншых ізбірацелёў запісываюць у спіскі без уселякаго заяўленьня (ст. 52),

Дзень, калі выбіраць выбаршчыкоў, назначаецца губэрнатарам, а ў сямі гарадох. што маюць права выбіраць зразу дэпутатоў, — Высочайшым Указам.


Выбары у рабочых.

Выбары у рабочых адбываюцца гэтак. Рабочые выбіраюць перш с паміж сябе упоўнамочэных павэдлуг такога рахунку: на фабрыках і заводах, дзе працуе ня менш 50 і ня болей 1.000 душ, — аднаго упоўнамочэнаго; на фабрыках і заводах, дзе больш 1.000 рабочых, — па адным упоўнамочэным на кожную поўную тысячу (ст. 44).

Такім парадкам рабочые на фабрыках, дзе працуе менш 50 душ, а так сама ў рэмесленых майстэрнях выбарных праў не маюць. Ня могуць выбіраць упоўнамочэных і рабочые на такіх фабрыках, каторые спынілі работы на нейкі час і зрабілі ўсім рабочым расчот.

Упоўнамочэным ад фабрычных рабочых можэ быць толькі мужчына ня менш 25 гадоў, калі ён працуе на тэй фабрыцы, каторая яго выбірае, ня менш шэсьці месяцоў. Калі упоўнамочэные ўжо выбраны, яны ў назначэны губэрнатарам дзень з’ежджаюцца на губэрнскі з’езд упоўнамочэных ад рабочых і выбіраюць паказанае ў законе чысло выбаршчыкоў у агульны губэрнскі выбарны з’езд.


Хто не мае выбарнаго права?

Выбарнаго права, — значыць, права падаваць голас на выбарах і быць выбраным, — не маюць:

1) усе кабеты;

2) мужчыны, каторым німа ешчэ 25 гадоў:

3) вучашчыеся у школах, хаця-бы і вышэйшых;

4) ваенные;

5) брадзячые інеродцы;

6) чужаземные падданые;

7) усе, што знаходяцца пад судом, або ўжо судзіліся і не былі апраўданы, калі іх пазвалі на суд за праступкі, за каторые па закону адбіраюцца, ці агранічываюцца правы: такіе асобы не карыстаюць з выбарнаго права нават і тады, калі ім кару суд паменшыў, або калі пасьля іх памілаваў Гасудар Імператар;

8) „несостояцельные“ даўжнікі (банкруты), апрача тых, каторых суд прызнаў зруйнаваўшыміся праз якое нешчасьце;