Старонка:Як Мікіта бараніў сваіх (1917).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вярнууся гаспадар, а баба і хваліцца: «А мой жа ты Яначка, а што я табе за навіну скажу»… І расказала усе, як было.

— А пляга на цябе! рынууся на яе мужык, — Гэта-ж цябе маскаль падмануу. А ці цэлы грошы, — паглядзі!

— А то-ж ен возьме, гэтакі добры маскалік! Глянула баба і — сьлязьмі аблілася. Маскаль абакрау усе чыста, бабі і на шчопцю перцу ні пакінуу.

Скончыушы гаварыць, дзед зьвярнууся да Мікіты і сказау:

— Дык цяпер разумеяш Мікітка, якія дабрадзеі каля цябе увіхаліся?! Разумеяш, братка, каму наша мова ні патрэбна і хто з гэтага карыстаць будзе? Гэта ім, маскалем ды паляком, добра будзе, калі мы адракомся ад нашае мовы ды адцураемся звычаеу бацькоу і дзядоу нашых. З дурня — глупая навіна. Хто наш звычай ці ігрышча на пасьмеішча, падыме, — што-ж з яго край родны зышча? Што-ж с пустой каліты выме?»