Старонка:Як Мікіта бараніў сваіх (1917).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дык я ж братке, ня ведау, — чуць ня плачучы адказвау Мікіта. — Чуу я, што калі завядзецца у нас «беларускі язык», дык нас аддзелюць ды да Польшчы прылучаць. А там кароль есьць гатовы для нас…

—Дык вот чым яны цябе палохалі! — сказаў нехта з натоупу. — Хітра прыдумалі, трасца іх матары…

— А на зьездзі гэтакія усе добрыя, таварышамі завуць, казау даляй Мікіта. — Усе удыгаюць, хораша аб нас адклікаюцца… А бадай жа іх пярун спаліу!..

— Эх, Мікіта, Мікіта! Нарабіу ты, братка, клопату, як тая баба у казцы, — сказау стары сівы дзед. — Прачуу вось маскаль[1], што у бабы многа грошай, але ня ведау, як да іх даступіцца. Купіу ен кварту гарэлкі, прышоу да бабы у хату ды стау яе частаваць. Гаспадара дома ня было, — на кірмаш ці на заработкі паехау. Маскаль такім добрым зрабіуся, што Божа мой. Баба навясялела, — вядома у галаве гарэлка зашаламіла. У кароткі час яны зрабіліся сябрамі. Стау маскаль скакаць, а скачучы прыпеваць: «У бабушки деньги есть, деньги есть, да не знаю, какъ подлезть, какъ подлезть!» Як усхопіцца баба ды як пойдзе у прысядкі: «у каморы за дзьвярыма, у корабі у перьi.» І пашлі скокі. Утаміушыся ад скокау, баба крыху прыкархнула. Салдат забрау апошні скарб с хаты ды пашоу сабе у сваю дарогу.

  1. маскаль — салдат, а гэтак сама па-бел. маскаль — велікарус.