Старонка:Язэп Воўк-Леановіч Мова Скарыны.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сучасным статку (ад статак-стадо); з другога боку: до Египта— ва ўсёй кнізе „Ісход".

Іменьні мужчынскага і ніякага роду з асновай на мяккі зычны маюць родны склон на я (Ѧ): с‘ путя (дав. путю і пути), дня; ка­меня—Исх., ременя—Б. 24б, от племеня, до временя, от дитятя— Псалт. 356. і дитяти—Б. 37б. Выдатнай рысай тут зьяўляецца заха­ваньне е ва ўсім скланеньні такіх іменьняў, як "камень": кременя, кореня—І. 28б і 33б і інш.

Родны жан. роду мае ў большасьці е=стар. ѣ: рабыне—Б. при обоихъ концехъ молитовнице—Исх. 69; противу завесе—Лев. 10б; девице Марии—Апост.; аднак сустракаецца і канчатак—и, які, трэба лічыць, ужо быў у жывой мове звычайным: молитва царици—Э. 21б, вдовици— Пр. 4б Влад.

Давальны адз. л.

Часта сустракаецца стара-рускі (ст. ц.-сл.) канчатак іменьняў м. р. на —ови,-еви, які з асноў на -и трапляе ў асновы на -о; але ў адных і тых-жа словах гэты канчатак ня вытрымліваецца пасьлядоўна; гэтак побач з жерцеви—Лев. 12 і 12б—сустракаем не адзін раз і жерцу—ib.; Адамови, Христови—ПП Улад., нават Іудифови—Ю. 24б—побач з Юдифу—ib. 17б.

Мешаніна канчаткаў на —ови і —у зьява звычайная для стара­- беларускіх і наагул стара-рускіх помнікаў (Смаленская грамата каля 1230 г., Полацкая грамата каля 1300 г. і 1330 г.: купцѣви, вѣсцѣви і мн. інш.[1]

На месцы царкоўна-славянскага -и сустрак. канчатак-ю: каменю, путю, именю і інш.

У іменьнях ж. р. маем канчатак -и: к госпожи своей—Лев., так­ сама, як і ў сучасных к пани, к дзяжы, к дзеўцы і г. д.

Адзначанае П. Уладзімеравым—Царевой—Э. Эб—звычайнае імя, якое скланялася як прыметнае, хутчэй за ўсё пад уплывам чэска-польскага: kralowa, krolowa; у іншых помніках сустракаецца і проста-королева: „по аппробаціи Королевой Боны" (з судов. акту 7 верасьня 1763 г.).

Вінавальны адз. л. іменьняў м. р. так-жа як і ў стара-рускай (усх.-слав.) і царкоўна-славянскай мове: имѣти сыны: Па аналёгіі з стара-ўсходня-славянскім вінавальным—жену, душу(ю)—у Скарыны маем: Агару рабу сваю (наз. Агаръ); дщеру—Лев. 23 б і ўсюды.

Творны адз. л. ніякіх асаблівасьцяй ня мае, апроч канчатку —омъ (ам-ь) на месцы —емъ (з-ьмь) у такіх словах, як дедичомъ, які канчатак звычайны і для мовы старабеларускіх грамат і актаў (местичом, Воловычомъ і пад.).

Месны адз. л. Тут маем—у пасьля заднянёбных г, к, х: на боку, на чаловеку і пад.; па аналёгіі і—о чину Лев. В., во понту—Ап. п. Петр.

У іменьнях пераважна з мяккай асновай замест ѣ па больша­сьці—и: ю огни вечномъ, на огни—Лев. В., въ воли Божией, в чермномъ мори—іЬ.

Сустракаецца і старая форма—в лесе, як у сучаснай беларускай мове—Прор. 19б.

Парнага ліку мы сустракаем формы ўсіх склонаў: наз.-він.— крыла Исх., два сына имелъ есть—Второзак. 4.

Род.-месн.: со обу страну—исх.; дав.-творн.: обѣма братома своима Б. 21, пред очима твоима—ib. 30б.

  1. Формы па—ови ў сучаснай беларускай моце сустракаюцца толькі ў паўдзённа- заходніх гаворках: бацькаві, дзядзькаві, кавалёві - у назвах асоб.