Старонка:Язэп Варонка.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Зразумела, што нацыянальная праца кіпела ў раёні вольнай ад нямецкай акупацыі беларускай тэрыторыі, а ласьне, ў такіх местох, як Полацк, Вітэбск, Смаленск, Магілёў, Бабруйск, Слуцк, якія былі зьвязаны, як са сваім цэнтрам, — ўсе з Менскам.

Параскіданыя праз вайну па ўсім абшары былой Расеі беларусы з кожным днём усё галасьней і ясьней давалі аб сабе знаць.

Асабліва беларуская праца стала шпарка ўзмацоўвацца пасьля выступленьня беларусоў на Маскоўскай Дзержаўнай Нарадзе, а затым на Петраграцкай Дэмакратычнай Нарадзе, скуткам якіх было устанаўленьне Часовай Рады Расейскай Рэспублікі (куды так сама папалі і беларусы), якая заменіла сабою аджыўшую свой час сталыпінскую Гасударственную Думу.

Аднэй з найболей патрэбнейшых і жыцьцёвых праяў нацыянальнага руху наагул — была арганізацыя нацыянальных войскаў, як украінскіх, польскіх, чы латышскіх. На арганізацыю іх тагочасны начальнік ўсёй Расеі А. Керэнскі даў сваю высокую згоду. Беларусы ж, не гледзячы на іх настойчывыя хлапоты, не атрымалі ад „Глаўкаверха Керэнскага“ навэт права на арганізацыю беларусоў-ваеных у землячэства.

У канцы верасьня беларусы такі папрабавалі ўзяць гэтае права рэвалюцыйным шляхам. Беларускія арганізацыі Заходняга Фронту, асабліва 10-ай арміі, якая стаяла ў Меншчыне, склікалі ў кастрычніку Зьезд Заходняга Фронту ў Менску, на якім