Старонка:Язэп Варонка.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

залажылі фундамэнт дзеля утварэньня Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады.

На гэты ж час і Цэнтральная Рада Беларускіх Арганізацый і Партый у Менску, дасягнуўшая свайго найвялікшага ўплыву на беларускую дэмакрацію, прыняла назву Вялікай Беларускай Рады, мэтай якой стала ужэ прыгатаўленьне дзеля прыняцьця (калі не захопленьня) пры дапамозе Вайсковай Рады усёй ўлады на абшарах этнаграфічнай Беларусі[1].

II.

Палітыка Часовага Расейскага Ўраду, якога парадзіла „фэвральская рэвалюцыя“, прывела да таго, што нагаворанныя бальшэвікамі петраграцкія работнікі і салдаты ў канцы кастрычніка 1917 году скінулі Урад А. Керэнскага і „вагнем і мячом“ сталі заводзіць у Расеі новы лад, галавой якога стаў крывавейшы з усіх расейскіх ўладароў Леў Троцкі.

Не гледзячы на шырокія абецанкі і „дэкрэты“ аб правох нацыянальнасьцяў новага Расейскага „Сацыялістычнага“ Ураду і яго Народных Камісараў, беларусы нічога не дабіліся і цяпер. Новая расейская дэмакрація, апрануўшыся ў чырвоную плахту, так званага, пролетарыяту, хварэла на тую ж імпэрыялістычную хваробу, на якую хварэлі і сам Раманаў і яго насьледнік Керэнскі. Зьменіўшы апошняга, новы „Глаўкаверх Крыленка“, прымушэны

  1. Ад гэтага момэнту Менск стаў звацца Менскам-Беларускім, як стаяла на выданай Вялікай Радай першай „Грамаце да народаў Беларусі“.