Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ведаючы аб чым гутарыць; адзін папраўляе маншэты, другі — каўнер.

Леакадка сядзіць, скромна апусьціўшы вочы.

Мяшочыха (да кавалераў). Ну чаму-ж вы нічога не гаворыце? Сумна так сядзець. Кавалеры павінны забаўляць паненку.

Пышка і Шышка (разам). А пагода сягоньня харошая!

Леакадка. А нічога сабе, толькі вецер…

Шышка. А мне здаецца, што ветру няма.

Леакадка. Не, вецер ёсьць.

Пышка. Ня так ужо каб надта, але трохі.

Шышка. Ну але, трошачкі дык ёсьць.

Паўза.

Мяшочыха. Ну, што-ж вы йзноў замоўклі?

Пышка. А вось учора быў дождж.

Леакадка. Няўжо ж? А я вось не памятаю.

Мяшочыха (да дачкі). Бо ты ўчора праз увесь дзень грала на фартэпьяні і зусім ня выходзіла з хаты, дык і ня заўважыла.

Леакадка. Ах, праўда, я праз увесь дзень грала!

Мяшочыха (да Пышкі і Шышкі). Вы любіце музыку?

Пышка і Шышка. Але, любім.

Мяшочыха. Мая Леакадка страшэнна любіць музыку. Яе нельга адарваць ад фартэпьяну, цалюсенькі дзень грае; ужо навет суседзі пачынаюць жаліцца. (Да дачкі, папраўляючы ей істужку на га-