Старонка:Шчасьлівы муж. Ф. Аляхновіч.PDF/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лаве). Ах, ты мая артыстка! (адыходзіць ізноў ад дзьвярэй і глядзіць углыб).

Леакадка (быццам засароміўшыся). Ах, што мама…

Паўза. Пышка і Шышка час-ад-часу кашляюць быццам хочучы нешта сказаць, але ня ведаючы з чаго пачаць. Леакадка клумсае сваю хустачку.

Шышка. І чаму гэта так дзіўна бывае, што ўлетку падае дождж, а ўзімку — сьнег!

Леакдка. Як падае дождж, дык надта дрэнна.

Пышка. Асабліва, калі парасона няма.

Мяшочыха (падыходзіць да заснуўшага мужа і тузае яго). Калістрат! У чужым доме!.. не выпадае!.. Калістрат!

Мяшочак. Дай паспаць… Адчапіся!.. Яшчэ рана.

Зьява 8.

Мяшочак, Мяшочыха, Леакадка, Пышка, Шышка, Магдалена, Фэлька, Мацальскі.

Магдалена (уваходзячы). Калі ласка, просім бліжэй, просім… Будзьце знаёмы: гэта пан граф Мацальскі, а гэта — пані Мяшочыха, пан Мяшочак, панна Леакадка, а гэта пан Пышка і пан Шышка…

Ува ўсіх, як пачулі слова „граф“, ад дзіву выцягнуліся фізяноміі. Кожны асьцярожна, з пашанай падае руку Мацальскаму.

Мацальскі. Вельмі прыемна… (горда гледзячы з гары на ўсіх, падае руку).

Шышка (да Пышкі ціха). Чуў? Граф!

Пышка. Я жывога графа першы раз бачу.