Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шмат навінаў, шмат расказаў,
Вабіць ласкі цеплата.
Грышка быў з сябрамі разам
І адзін, як сірата.

Да начальніка-ж заставы,
Як да бацькі, ён ідзе.
Кроў гудзіць бунтоўнай лавай…

— Добры дзень вам!
— Добры дзень!
— Я прыехаў…
— Малайчына!

І сустрэча ў іх была
І прыветнай, і гасціннай…
Радасць Грышкава расла.