Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

4

— Хто такі? На месцы стой!
— Гэта я, таварыш, свой!
— Што ляціш так віраломам?
І на што з сабой салома?

Грышка белы стаў, як снег.
— Што-ж маўчыш? Куды ты бег?..
Гаварыць? А хто дасць веры,
Што з найлепшым бег намерам.

Зноў няўдача…
Амба!
Крышка!
Сноп пасыпаўся з-пад мышкі.
Застывала ў жылах кроў,
Як вялі ў заставу зноў.
А ў заставе злосна крышку
Павялі размову з Грышкам:
— Мы цябе тут прытулілі,
За свайго цябе лічылі,
Як-жа так?
— Зусім не гэтак!
Я не йшоў супроць Советаў.
З поўвярсты, па той бок аркі,
Ёсць два панскія фальваркі,
Іх хацеў я падпаліць,
Каб лягчэй было там жыць,
Каб не знацца з бізуном
Нашым змучаным братом!