Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Грышка разам з камандзірам
Гаварылі доўга, шчыра:
— Ты малы, а ведаць мусіш,
Што ў Заходняй Беларусі

Беларускія жандары
З польскім разам гаспадараць.
Што не так, як трэба пану,
Значыць — ты арыштаваны.

Гаварыць там нашай мовай
Забаронена сурова.
Там і здзек, і катаванні
Над нявольнымі братамі.

Хто-ж устане супроць катаў,
Гіне ў турмах-казематах.
Слухаў Грышка, слухаў моўчкі,
Бляскам дзіва з‘ялі вочкі.

А калі адзін астаўся,
Помста ў сэрцы завілася,
І рашыў ён гэтай ноччу
Блізкі шляхціца фальварак
Зруйнаваць агнём-пажарам.

— Падпалю і перад светам
Назаўсёды давяду,
Што не йду супроць Советаў,
А супроць паноў іду!

Непрыкметна вышаў з дома,
Ўзяў з сабою сноп саломы,
Ўзяў сярнічкі і… цішком
Бег спаліць шляхецкі дом.