Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Комунізм — змяце граніцы

1

Як ніколі, ціха стала…
Апусціўшы галаву,
Цень сваю сасна кідала
На шаўковую траву.

Звонкіх птушак шум крылаты
У кусты пакорна ўцёк:
Пад страхой зялёнай хаты
І не страшны сонцапёк!

Кветкі стомленыя вянуць,
Долу гнуцца каласы.
Шыр малінавай паляны
Просіць срэбнае расы…