Старонка:Шчаслівая дарога (1935).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адкуль і куды на дарозе сляды

1

Грышка смела ўперад крочыць
Цераз рытвіны і кочкі.
Шлях балоцісты, сыры,
Крочыць Грышка, як стары.
Торбу ўспёр на паясніцу,
Закасаў ён нагавіцы,
Ў рукі ўзяў сукаты кій,
Як і ўсе вандраўнікі.
Хоць яму трынаццаць год,
Смелы выбраў ён паход:
Стаць сумленным чалавекам
І без бацькавай апекі