Старонка:Штурм (1930).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

МАСКВА — СЭРЦА СЬВЕТУ

Ты, баярская,
ў салопы захіналася,
І за гэта — у крыві і п‘яна,
Радзіла апрычніну удалую
Па пачыну Грознага Івана.

Для цябе, здаецца,
ўсё ня нова,
Быццам і цікавага няма…
„Эўрапеец“-цар стральцом галовы
На Чырвонай плошчы тут здымаў

І французаў
Стомленых, галодных,
Прывадзіў к табе Наполеон…
На тваіх вачох, скажы-тка, родная,
Колькі цел няведамых лягло?…

Барыкады
З цел, жаданьняў і падумак
Можна скласьці у табе адной…
У цябе-ж часіна цемры, глуму
Сьветлаю заменена вясной!..