Старонка:Штурм (1930).pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДВАНАЦЦАТЫЯ ЎГОДКІ

Час ня ведае прычалу, —
Цемры мох пасох.
На мясцох былых адчаяў —
Радасьць перамог!

Долю сьветлую кавалі
Не дарэмна мы,
Знаць, прайшлі гады навалай
Скрозь агонь і дым.

І ў пунсовасьць новых ранкаў
Дзён ідзе атрад.
Шмат завёрстана у гранкі
Лічбаў і цытат…

Адышлі пакуты продкаў,
Адышоў іх лёс.
І двананцатыя ўгодкі
Вецер дзён прынёс!..