Старонка:Штурм (1930).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Капіталіста рукі
Гатовы правіць трызну.
І закіпае грукат
І хоча хваляй пырснуць.

Па цытадэлі цэлься,
Па злога ўціску залях, —
Капальніцы з Уэльсу,
Пастушкі з Трансвааля![1]

Яно ўзыйдзе,
збавеньне,
І цьвёрдым крокам стане —
У раззлаванай пене
Зьмятаючых паўстаньняў!

І роўная між роўных,
Работніца сусьвету
Закрочыць, бязумоўна,
Да ясназорых мэтаў!

|}

  1. Ангельскі домініён у Афрыцы.