Старонка:Штурм (1930).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬНЯВОЛЕНАЙ ЖАНЧЫНЕ ЗАХАДУ

Даволі гнуцца сьпінам!
Мы гневу кліч расьсеем, —
Работніцы Бэрліну,
Жанчыны Нью-Джэрсэя[1].

Ці-ж не адзіным лёсам
З братамі і бацькамі
Жыцьця спаялі плёсы
І кінулі аб камень?

На сьпіцах трыкотажу,
У завадзкой лагчыне…
О, праца!
Колькі важыць
Адна сьляза жанчыны?!

За бытавою шыльдай
Гараць старыя раны…
Туманныя Шэфільды
І жоўты фон Ірана…[2]

  1. Англія.
  2. Пэрсія.