Старонка:Што дзялиць, а што не, каб супакой быу на сьвеци.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

або вялики сход ад усих нашых вольных народау, тагды Пилсудски зробиць, што треба, што уже раз зрабіу у Варшаўскам Сейми. Прыйдзе ды скаже: бярыце гаспадарку у свае руки, а мне з маими ваяками пара сапачыць.

Ды ня будзем мы дзялиць нашого краю, дзе жыли да баранилися як мала праз кольки сот лет Беларусы з Литвинами ды з Паляками ды з Украинцами, што вы их дауней хахлами звали, бо геты край — хто граматны, нехай пакаже на карци — як жывое цело жылами, так реками зьвязаны, а народы у им памешаны, як уселякае древо у Белавескай пущы. Падзялицса можнаб, але бараницса у вадзиноцтве не дамо рады ни ад драпежнаго войска, ни ад драпежнаго гандлю суседзящ але

Не видаць нам инакшай дарогі да вольнай гаспадарки. Хто зразумеу гету думку да спадабау, нехай шырыць яе далей. Хто мае иншую, нехай не маучыць.

Хто малады ды здаровы, нехай недоуга думаючы идзе па добрай воли у войско бараниць радную землю.

Тутейшы.