Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі ўжо грамада людзей сабралася, узлез сьв. Пранцішак на бочку і стаў навучаць: „Бог за грахі людзкіе такое насланьне спусьціў, але гэта ешчэ ня зусім беда, — агонь у пекле горш даесь, як душы вялікіх грэшнікаў абойме. Воўк толькі цела рэжэ, а вы яго так баіцёся; падумайце-ж, як процьма пякельная страшна для душы. Людцы мае дарагіе! думайце а Богу, кайціся, а Хрыстос зьмілуецца і абароне вас тут — ад ваўка, а на тым сьвеце — ад пекла“.

Скончыўшы гэту навуку, так ешчэ ім дабавіў:

— Слухайце, братцы! Гэты воўк — зьвяр’ё, каторы тут перад вамі стаіць, абецаўся, што разбойствы свае пакіне і ніякай крыўды вам ня зробіць. Абецайце-ж і вы яму, што вы яго карміць будзеце, а я буду паручыцелям, што ён слово зьдзержэ і нікога не падмане“.

Вядома ўсе прысталі ахвотна карміць зьвера, пакуль яго жыцьця.

Тады сьв. Пранцішак пры усім народзе кажэ ваўку: — „а ты, воўчэ, абецайся перад усімі, што не зачэпіш ніколі ні чэлавека, ні скаціны, ні авечкі, ні нават парасяці“.

Воўк прыкленчыў, галаву спусьціў, вушамі хвастом прытаківаў сколькі змога, што напэўна зьдзержэ слово.

Тады сьв. Пранцішак кажэ: — „Воўчэ, я-бы рад быў, каб ты так лапу даў, як там у полі, каб перад: усім народам скрапіў, што мяне не падвядзеш, не абцыганіш і сароміцца за цябе мне не давадзецца“.

Воўк, доўга ня думаючы, падняў правую. лапу і на руку сьвятога палажыў.