Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

<span title="прыстуіпаў">паў. Злодзей ты, бадзяга, паганец, табе толькі вісець! Людзі цябе клянуць і ўвесь горад ненавідзе цябе. Хацелася-б мне, каб мы пагадзіліся, каб ты людзём больш шальмоўстваў не рабіў, каб табе крыўды даравалі і каб ніхто — ні людзі, ні сабакі цябе не чапалі“.

Як толькі воўк пачуў гэткую гутарку, хвастом стаў віляць і мордай ківаць, як бытцам хацеў паказаць, што ён згаджаецца на ўсё гэта.

Тады сьв. Пранцішак кажэ: „ну, воўчэ, калі згода, калі ідзеш на мір і паправу і абецаеш зьдзержыць слово, то я цябе ад помсты людзкой абараню, пакуль жыць будзеш у згодзе з намі. Ня будзеш болей з голаду сохнуць; я добра ведаю, што цябе голад прымушываў скуры лупіць. Але-ж цяпер і ты абецайся, што ніколі ні чэлавеку, ні жывёле да горла ня скочыш: Ну, добра?“ Воўк зусім выразна галавой прытаківае, што: добра. А сьв. Пранцішак яму на гэта дабаўляе:

— „Якую-ж ты мне дасі паруку, што споўніш сваё прырэканьне, каб ткі я табе і ўзапраўдзі паверыў?“ І сьв. Пранцішак выцягнуў руку да ваўка, а той правую лапу працягнуў і на руку сьв. Пранцішка палажыўшы, скрапіў сваё слово.

— „Ну, калі гэтак, сьв. Пранцішак кажэ, прыказываю цяпер ісьці табе за мной: пойдзем мірыцца“.

Не працівіўся воўк і пашоў ціханька усьлед, нічым ягнё.

Узьдзівіліся людзі: бачуць — ідзе воўк са сьвяным; пашоў гоман па горадзі і ўсе — бабы, мужчыты і дзеці, вялікіе і малые, старые і маладые — ўсе бягуць, папіхаюцца; як жэ не палядзець на такое дзіва.