Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтак весела было і лёгка, — бытцам лес спушчалі. Пусьціў я яго з гары ў ніз і паехаў. Сам сеў на тапарышчэ і у сьлед. Сьнег фуркае па бакох. З’ехалі — коні папудзіліся — куды каторы.

Вось, як мы палевалі, гэй!

Даўней ідзеш коз шукаць, мядзьведзя нойдзеш. Так іх доваль было. Цяпер стральцы выгубілі: Вавжэк, Сымка, Мыслівец і шмат другіх.

І вось, дзякуй Табе Божухна, што мяне мужыком, а не панам, сатварыў.

Ай, вяльможны пане, мне ешчэ с тых часаў лясы сьняцца.

Напісаў С. Віткевіч.
Ператлумачыла Т. Г.