Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

куль быў стрэл. Я за сук і гоп на дзерава. Пасьля стрэлу пільнўйся. Калі крэпка зранены — усьсядзе!. Ен гэта ня любе, каб яму каля носу вадзіць. Гуга!

І бачыце, стоючы так на пярэдніх, наслухівае і абдумывае… Даразумеўся, што зранены; як стаў мордай па ране біць, грысьці, куляцца, так і памчаў, рвучы кудлы. Я тады далоў і у сьлед: крок у спіну! а ён на вывараць ігалоўку на лапы палажыў, як спаць. Здалося — канец.

Прыбег Вавжон Нэндза і хацеў у вочы залянуць. — Стой, крычу, дам яму ешчэ па вушах, дык падумае, што пчолы зьвіняць — стрэпянецца; ну — а як не — тады ідзі, бо калі жыў — сьцеражыся. Набіў гранкулькамі; бухнуў, ажно ён ані стрэпянуўся.

Вось Пястун быў! Двананцаць пядзяў ад вушаў да хваста. Пажылы быў, толькі гэта ня лось — па рагох гадоў не падлічыш, чы яму пяць, чы шэсьць. Гуга!

Неяк не ладзілося. Яська бяжыць і крычыць: „ведаеце што сказаў Слебада — араўскі лясьнік? Што не дасьць браць, пакуль не пазволяць паны з Аравы“.

Няўжо-ж! буду пісьма чэкаць! Чаму ж яны самі не забілі, калі ваш! Ідзіце к чорту!

Пагнаў да паноў і перадаў. Яны былі заехалі з другой стараны, ад сваей, ад Вэнгерскай. Мы сказалі Слебадзе, што Юзюк тры разы стукаў, але не папаў, а ён на польскі бок перайшоў. Тады мядзьведзя давай цягнуць на гару, на граніцу; цяжка было. Як усьцягнули, давай пець і грукаць з усіх стрэльбаў.