Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Людзей з Аравы навучылі мы пільнаваць і гэтых, што з Вэнграў ідуць і гэтых, што с Польшчы — бо яны ўсе дарогі знаюць. А ў Вэнгерскай старане ўсё жалезы ставяць, ня прышлося чуць, каб яны стрэлялі, — ўсё ловяць. А мы — дык білі!

Ай, каб ведаў, што раз было: араўскі адзін прыцеміў, што ў ямі мярлога. Адны самі баяліся ісьці прыслалі па нас, праз баб наказалі, каб мы прышлі. Думаю сабе: бабы вярзуць, дык атказываю: калі ё ў вас, дык бійце самі. Пашлі у 25 стрэльб. Там — у скалі дзірка была, як пад гэтым сталом, ня трэба і стрэляць — тапаром—бы забіў, калі б у карк ламануў. Узялі два сабакі ад сьледу; ідуць да гэтай дзіркі у скалі, а ён сабе ляжыць, як мае быць, але ня спіць; бо ён ня спіць. Вось, калі пасьля Пакроў нашоў сьвістакоў, то можна іх было валіць — не прачхнуцца.

Сабакі к дзірцы, ды і давай брэхаць: гаў, гаў, а мядзьведзь адтуль: гм, гм і устае ісьці, дык і стрэльбы воб зямлю і ходу. Апынуліся вось дзе. Бог і с табой, я жыцьцю свайму рад.

Іду я сабе раз, тыдні со тры было гэта перад запустамі, іду і чую: шоў, шоў. Што-б то магло быць? Чэлавек — не чэлавек — лапы вялікіе, шрон пераломлены, бо то сьнег ешчэ лежаў, але зіма такая гнілая была, часта дождж сыпаў і ўмерзла так, што і перабіць не парадзіў. Ажно гэта ён быў; спароў нехта, ўжо тры даліны перайшоў. Там — на аднэй валы аддыхалі і ён там прыладзіўся аддыхаць. Наслухіваў, чы людзі няйдуць, пранюхіваў, бо ён нос мае добры. Вочы — не самавіты, можна б было падыйсьці, але калі знюхае, то прапала справа. Абходзіць трэба здаліку,