Старонка:Што-б не здарылося — вытрываю… (1914).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ба слаба б’е, то ў кудлы куля абматаецца і ён жыў. Усё гладка зажыве, а як тлусты каторы пад восень, то салам залье.

Мала ўмець набіць, трэба ведаць куды цэліцца. У спіну, ў зад, ці ў галаву — не; с пераду — у грудзі — так сама не: куля ўвязьне — як у балоце. У галаву пападзеш — і то куля сплюшчыцца, а проста — між вочаў; там ёсьць такіе ямы—сеначкі, то і куля праз іх у мазгі дойдзе.

Ну і стрэлам павінен быць адважны, каб не баяўся! Гу—гу! Ды стрэлу баяцца нечэга. Бывае — адзін з радасьці, другі са страху дрогне, — на такога не спушчайся. Самы лепшы такі, што і вокам ня міргне. Даўней трудна было стрэльбы дастаць, толькі скалкоўкі. Як насталі пістоны, то рэзалі мы, як брытвай. С Польшчы ад ксендза прыносілі; але бачыў раз у Хоўдлаве адну, што кулькай дыхт рэзала, а нават і дзьвюма; а другую бачыў у капітана — таксама кулька добра несла. Тады першы — Гамулец прывёз з Вены, семдзесят рублёў быў, заплаціў; шротам біла наўзьдзіў, а і скалкоўкі меў ешчэ пры тым у запасе.

Было мне дваццаць тры гады, калі я сабе пістаноўку купіў: не надта ўдалася: туга хадзіла, дык, бывало, або паніжыш, або ў бок. Спусты трэба каб як па масле хадзілі, тады лоўка, а як туга; то бывай здароў, — напэўна паніжэ.

Даўней было да чаго стрэляць. Раз паны — суседзі наказываюць, каб ня біць зьвера: самі хочуць папалеваць. То гэтак размножыліся, што плылі як вада, бо то мейсца не загрэюць. Тады паны пісьмо пішуць: стрэляй, Сабала! Ну, і пачалі мы дмухаць і ускорасьці перэвяплі.