Гэта старонка не была вычытаная
Нясі там пацеху сярмяжнаму брату,
Вучы, каб ня даўся ў ярмо.
Ня бойся ўзяць ў рукі плужок, ці рыдлёўку,
Ад працы ты, брацт, не ўцякай,
Бо працай ты зробіш няволі дамоўку,
Дык лень ад сябе праганяй.
Гартуй сваю волю, і нэрвы, іцела,
І дух наш народны змацняй,
Каб мог ты калісьці адважна і сьмела
Паклікаць: народзе ўставай!
|}