Старонка:Шляхам змаганьня.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕСЬНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ.

Мы бойкая моладзь — арлы маладыя,
За намі йдзе воля братоў.
Ў душах нашых шчырых ідэі сьвятыя,
А ў жылах — Крывіцкая кроў.

А гэтую волю, мы моладзь, здабудзем,
Хаця-б было трэба ахвяр,
Хаця-б было трэба вялікіх натугаў,
Хаця-б — класьць жыцьцё на аўтар.

Дык дружна, мы брацьця, гартуймася моцна
Магчы каб нам волю здабыць,
Хаця бы пры гэтым прышлося нам нават
Нялюдзкую моц паваліць.

Ня боймася бураў, віхураў, марозаў,
Мы-ж—дзеці працоўнай сямьі.
Ня боймася злыдняў, ані іх пагрозаў,
І так калісь ляжам ў зямлі.

Гартуймася, брацьця, да ўсіх нявыгодаў;
Вучэмася Край свой кахаць,
Каб наша Старонка, Старонка няшчасна
Магла перастаць гараваць.

Няхай нас ня страшыць ні голад, ні холад —
Да гэтага, брат, прывыкай.
Вучыся, працуй і змагайся, як волат,
Братом ты сваім памагай.

Заглядывай часта ў сялянскую хату;
Нясі там навукі сьвятло.