Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Гэта старонка была вычытаная

I. Бацькаўшчыне.


Усяго па крысе знойдзеце вы гэтта,—
Пры сасе пры касе собрана за лета.

Шчырым сэрцэм, душой складана ня-хітра,
Знамо свой, не з якой там «звёздкай», ці мітрай.

Што нібудзь мо’ не так — прашу прабачэння;
Трудна ў рыхт—часу брак, мазаліста жменя.

Мо’ і радасьць тут—госьць, больш нуды проклятай;
Ось бярыце, што ёсьць, чым хата багата.

Што у думках я меў, кепска даць не браўся,
Хоць, як скованы леў, туды-сюды рваўся…

Людзі мруць, а ўсё ждуць багатшай уроды,
Мо’ і к нам прыбягуць шчасьнейшые годы.

О тады сноп у сноп жніво нашэ будзе…
Сотня коп, мільён коп… Дзівуйцеся людзі!

А цяпер, што цяпер?—бывайце здаровы!
Чэсьці дайце прымер для радзімых словаў.