Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Падымайся, ўставай!
Умыйся сьлязою:
Кабыліну ваўкі
Коньчуць за гарою.
Падымайся, ўставай!
Думкі патрывожы:
Хмара йшла, разнесла
Твае гоні-збожэ.
Падымайся, ўставай!
Звела немач сына:
Трэба ймшу закупіць,
Трэба дамавіна.
Падымайся, ўставай!
Не бурчы с прасонку:
Дружкі йшлі і зайшлі,
Просюць у карчомку.
Падымайся, ўставай!
Прапіў, выпіў годзе!
Цэлы сьвет у вачах
Калаўротам ходзе.
Падымайся, ўставай!..
І на што-ж ты здаўся?
Пацягнулі ў вастрог;
Ну, вось і даспаўся!

|}



Мой пагляд і мэта.

(С прыпеўкаў тутэйшаго).

Я па закону і па веры
Ганю свой быт па-між людзей;
Жыцьцё сваё ўжо так разьмерыў,
Крывулі ў ім каб ні аднэй.
Таму я—кум, таму я—сват;
Той мне, таму штось вінен я;
Такі на ўсё ў мяне пагляд,
Такая мэта ўжо мая.

*

Да гаспадаркі ма́ю клёку:
Як дзед, як прадзед, так вяду;