Старонка:Шляхам жыцьця (1913).pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ой, ты, дудка, ой дуда!
Беда жыці мне, беда!
Не вяселіш ты мяне
Ў маей беднай старане.

|}



С песень беззямельнаго.

1.

Ніваў загоны,
Лес, сенажатка,
Садзік зялёны
І гэта хатка—
Не нашы, братка…
Сёлета гэтта
Выарэм гладка,
Далей на лета
Чуць-чуць з апраткай
Цягнемся, братка.
Потам абліта
Ніва і градка,
Наша рунь жыта,
Дый сенажатка—
Панскіе, братка.
А хоць нам трэба,
Так, неспагадка,
Мець кусок хлеба,—
Вер, будзе сьвятка
І ў нас, мой братка!
Пройдзе, як вейка,
Крыўда і звадка,
Будзе зямелька,
Будзе і хатка
— Ў магілцэ, братка!….


2.

Як спынуўся я за хатай,
Як пашоў,—
Ні прыстанішча, ні сьвята
Не знайшоў.