Перайсці да зместу

Старонка:Шкялёнак У трохсотыя ўгодкі.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

частку дзяржаўнае самастойнасьці, каторая асталася Вялікаму Князьству пасьля вуніі 1569 г. І запраўды Вялікі Канцлер бараніў гэтае самастойнасьці з задзіўляючай энэргіяй і субтэльнасьцю. Прыкладам можа служыць наступны факт. Льву Сапезе палякі рабілі закіды, што ён забараняе прыймаць недагодныя дзеля яго ўрадаў пратэстацыі. Сапега адказаў, што гэта няпраўда, што пратэстацыі яго ўрадам прыймаюцца, і толькі пратэстацыя шляхціца Гарабурды супраць справаў польскіх, парушаных на Сойме, прынята і ўпісана ня была, што Канцлер апісавае гэтак:

„досыць яму Гарабурдзе пратэставацца ў сваіх справах, а ня супраць усяго Сойму, бо што каму з нас да спраў польскіх, як і мы ня хочам, каб яны аб нашых ведалі“.

Запраўды, з пункту гледжаньня дзяржаўных інтарэсаў Вялікага Князьства і правоў беларускага шляхціца прыняцьце гэткае пратэстацыі было немагчымым, бо яна зацірала-б існаваўшую юрыдычную розьніцу паміж Вялікім Князьствам і Каронай, нішчыла-бы гэныя „асаблівыя звычаі“ бацькаўшчыны Сапегі дый была-бы крокам да зьліцьця ў адно цэлае дзьвюх палітычна розных частак аднае дзяржавы.

Сапега ўважаў за патрэбнае перадусім бараніць тэрыторыяльную цэласьць Вялікага Князьства, разумеючы гэта ў самым шырокім сэньсе. Леў Сапега пашыраў правы свае бацькаўшчыны на ўсе тыя тэрыторыі, якія каліколечы належалі да гістарычнае Літвы. Па меры адбіраньня беларускіх этнаграфічных тэрыторыяў ад дзяржаў, якія захапілі іх, Леў Сапега дамагаўся бязумоўнага далучэньня іх да Літвы, нэгуючы рашуча ўсе правы да іх Кароны.

Гэтак было з Інфлянцкай зямлёй, якая, дзякуючы хвілёваму паводжаньню, была адабрана ад швэдаў і адразу інкорпоравана да Рэчыпаспалітай Абодвух Народаў. Леў Сапега пісаў па гэтаму поваду Крыштофу Радзівіллу ў лісьце з 12. II. 1585 году:

„Выдзерта няпраўна, сілай, невядома як Інфланцкую зямлю нашаму народу, да якой паляк грошам не прылажыўся праз колькінаццаць гадоў, і толькі, калі па вялікіх ахвярах нашых прыйшло да канца вайны, тады пан паляк пачаў адбіраць ад нас тыя замкі, што мы за нашы Лукі, Завалачча і іншыя дабылі. А мы toto nocte laboravimus et nihil cepimus, аддаўшы на гэта ня толькі ўсе скарбы нашыя, але навет дзеля гэтае зямлі Інфлянцкае, баронячы яе, згубілі нашу зямлю. Палякі-ж ня толькі забралі бяспраўна інфлянцкія замкі, але навет і тыя, што народ наш трымаў, як Рыга, Кесь. Гэта страцілі мы дзеля таго, што самі з сабой не прававаліся. Ад шчырага сэрца напісаў гэта”.

Тое самае было і з землямі, адабранымі ад Масквы падчас вайны 1610—1613 г., як напр. Смаленскай. Сапега 25 сьнежня 1611 г. пісаў да таго-ж Крыштофа Радзівілла:

„А паны палякі канстытуцыю напісалі народу нашаму шкадлівую і, гэты фундамэнт канстытуцыі залажыўшы, назвалі яго дыплёмам, прывілей сабе напісалі на Смаленск і на іншыя правінцыі і замкі, што ім даруе кароль усё, што ад Масквы будзе здабыта. Я быў змушаны ўчыніць пратэстацыю супраць гэтае канстытуцыі і супраць гэнага дыплёму, каторую пратэ-