Старонка:Шкялёнак У трохсотыя ўгодкі.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Леў Сапега, даведаўшыся аб гэтым, напісаў да Радзівілла наступны ліст:

„Маю ведамасьць, што, па сьмерці Кракаўскага біскупа, вакансію гэту аддаюць Яго Міласьці Кардыналу, біскупу Віленскаму. Я рад служу Яго Міласьці і ніякай рэчы ня бачу, якой-бы паводле думак Кс. Кардынала яму не жадаў.

Але баюся, каб якая з гэтага поваду мутацыя да нас ня ўнеслася і каб не казалі напотым: «а вось літвін быў біскупам кракаўскім, няхай-жа будзе цяпер паляк віленскім». Але каб з гэтага факту ня было ўшчэрбку народу нашаму напотым, дык тады няхай Яго Міласьць катэдры не даходзіць“.

Радзівілл згодзіўся прыняць кракаўскую катэдру, але, як і прадбачыў Сапега, кароль зараз-жа вызначыў віленскім біскупам паляка—Мацееўскага. З гэтага поваду канцлер напісаў Крыштофу Радзівіллу ўспомненае вышэй пісьмо наступнага зьместу:

„Ані права, ані рацыі нашыя ня могуць вымагчы на каралю, каб зьмяніў свае адносіны на карысьць нашага народу, асабліва каб не вызначаў віленскім біскупам паляка. Я з асобы маёй даховываю веру Айчыне маей і ня толькі пячатаваць ня буду таго, што будзе супраць правоў нашых, але і проціставіцца супраць гэтага з вамі разам буду, каб ня толькі да гэтакіх дыгнітарскіх урадаў, але і да меншых бэнэфіцыяЎ і навет да дзяржаваў і лясьніцтваў народу нашага ніхто не папераджаў”.

І запраўды Леў Сапега ў дадзеным прыпадку проціставіўся разам з народам і пры гэтым з пазытыўным рэзультатам. Біскупа Мацееўскага, паляка, жыхарства Вільні ня прыняла, дзеля чаго віленская біскупская катэдра засталася неабсаджанай да 1600 году.

Гэта былі найважнейшыя праявы дзейнасьці Сапегі ў галіне ўпарадкаваньня ўнутраных адносінаў у Вялікім Князьстве. З няменшай энэргіяй бараніў Сапега інтарэсаў сваей бацькаўшчыны і вонках, а ў першую чаргу перад Каронаю, якая, асабліва пасьля вуніі 1569 году, імкнулася да гэгемоніі і поўнае інкорпорацыі Вялікага Князьства. Вышэй было ўспомнена аб нэгатыўным становішчы Сапегі адносна да Люблінскае вуніі. Толькі адна акалічнасьць у вачох Сапегі апраўдавала яе часткова: гэта—неабходнасьць супольнае, у інтарэсах абодвух народаў ляжаўшае, абароны звонку. Гэтую думку Сапега выказаў у лісьце да Крыштофа Радзівілла з 29. І. 1590.

„Ня мае француская зямля гэтакіх ворагаў каля сябе, як Літва і Польшча; дзеля чаго самі паміж сабой б‘юцца і ніхто іх не разводзіць. Але нас разьвялі-б хутка: з аднэй стараны турчын, з другой татарын, а з трэцяй масквіцін, а падобна-б і немцы ня спалі“.

Гэтак толькі апраўдаваў Сапега вунію 1569 г. Паза гэтым ідуць ужо тыя асаблівасьці абодвух народаў, каторыя ўсьцяж падкрэсьліваў Сапега і каторыя ўпаважнялі яго казаць: „Мы і палякі, хоць і брацьця, але зусім адменных звычаяў[1]. Абарона гэтых звычаяў у першую чаргу перад Каронай і зьяўляецца вонкавай дзейнасьцю Сапегі. Юрыдычна гэтыя „асаблівыя звычаі“ трэба разумець, як тую

  1. Пісьмо да Крыштофа Радзівілла з дн. 5. VI. 1588 г. і інш.