Старонка:Швейк 1.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Калі Швэйк папрасіў сьвянцонае алівы на дзесяць крон, гаспадар сказаў прыказчыку:

— Пан Таўхэн, налеце яму сто грам канаплянага алею нумар тры.

А прыказчык, загортваючы пляшачку, сказаў Швэйку, як і належыць прыказчыку:

— Найлепшы гатунак. Калі часам спатрэбіцца ляк, пакост, квачы — зрабеце ласку, зьвярнецеся да нас. Будзеце здаволены. Фірма сталая.

Тымчасам дома фэльдкурат паўтарыў з катахізму тое, чаго ня мог убіць сабе ў галаву ў сэмінарыі.

Яму дужа ўпадабаліся некаторыя надзвычай спрытныя выразы, ад якіх ён шчыра рагатаў.

«Саборваньне завецца іначай апошняе памазаньне, бо зазвычай зьяўляецца апошнім ад усіх памазаньняў, якія робяцца цэрквай над чалавекам».

«Саборваць належыць кожнага веруючага ў бога каталіка, у якога перад сьмерцю надышло прасьвятленьне розуму».

«Хворы прымае памазаньне па магчымасьці, знаходзячыся ў прытомнасьці».

Прышоў пасланец і прынёс фэльдкурату пакет з паведамленьнем пра тое, што заўтра за саборваньнем у шпіталі будзе прысутным Таварыства