Гэта старонка была вычытаная
Ужо трэці дзень служыў Швейк за дзяншчыка ў фэльдкурата[1] Отто Каца, але бачыў яго праз гэты час усяго адзін раз. На трэці дзень зьявіўся дзяншчык паручніка Хэльміха з загадам, каб Швэйк прышоў і забраў свайго пана.
Дарогай ён паведаміў яму, што фэльдкурат паспрачаўся з паручнікам і пашчапаў піяніна: цяпер ён п'яны як пласт і ня хоча ісьці дахаты.
Паручнік Хэльміх таксама п'яны і выпхнуў фэльдкурата на калідор, дзе той і сядзіць на падлозе пад яго дзьвярмі ды тухне.
Калі Швейк зьявіўся на месца, ён раскатурхаў фэльдкурата, а калі той нешта буркнуў і троху расплюшчыў вочы, ён казырнуў і адрапартаваў:
— Маю гонар зьявіцца, пане фэльдкурат.
- ↑ Фэльдкурат — палкавы ксёндз.