Старонка:Швейк 1.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— А што вам тут трэба?

— Так што загадалі вac завесьці, пане фэльдкурат.

— Значыцца, вы мяне павінны завесьці... А куды-ж мы пойдзем?

— Да вас на кватэру, пане фэльдкурат.

— А навошта мне йсьці да сябе на кватэру? Хіба я не на сваёй кватэры?

— Ні ў якім разе, пане фэльдкурат, вы на калідоры ў чужым доме.

— А яааак я сю... сюды трапіў?

— Так точна, вы прыходзілі ў госьці.

— У госьці?.. У го-госьці... я... ня... прыххходзіў... Памммыляецеся...

Швэйк падняў фэльдкурата і прыставіў яго да сьцяны. Фэльдкурата тузала з боку ў бок. Ён паваліўся на Швэйка і сказаў:

— Здаецца, я вввалюся. Вввалюся, — пераказаў ён і засьмяяўся дурным сьмехам.

Нарэшце, Швэйк патрапіў прьціснуць фэльдкурата да сьцяны, і той зной зачаў быў дрымаць.

Швэйк узбудзіў яго.

— Што вам трэба? — праказаў фэльдкурат