Старонка:Шанхайскі шоўк (1926).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

5

Выходзіць месяц
з-за жоўтых гор.
На варце крэйсэр
„Кароль Георг“.

Даўно матросам
уэлец Джон.
Шэсьць футаў росту
і дужы ён.

Ў начных прытонах
п‘яніць танго…
Ўжо стукнуў Джону
дваццаты год.

Ня ціхне мора —
б‘е ў бераг бельлю;
Джон помніць добра,
што ён ангелец.