Гэта старонка не была вычытаная
4
Беднае сонца! Ангельскіх левоў
сонца Шанхая ня спаліць…
Перад пасольствам сінее ствол
на белым плячы сіпая.
Насупроць, на дубовым шчыце —
зоркі вялікай Амэрыкі,
краіны, дзе крыўда так буйна цьвіце,
дзе гора людзкое ня зьмерана.
Грозна глядзіць чужаземны квартал
у цемру шанхайскіх завулкаў…
Чуць што —
кулямёт запяе: тра-та-та…
Застогнуць гарматы гулка.
Дзе ты, дзе ты, грозны дракон?..
Не дракон ты — старая жаба:
бачыш, Кітаю дыктуе закон
голас Эўропы ржавай!..