Перайсці да зместу

Старонка:Чырвонакрылы вяшчун (1927).pdf/37

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лётчык кіруе на дым,
Што сьцелецца чорнай
Істужкай…

Шугнула полымем
Салома
Дзе быў уздым!..
— Над полем мы —
Аэродромам…
Прыемны ахапляе страх…
Матор галосіць…

Нізка!
Нізка!
Нізка!

Гаручы бэнзын бліскае!
Тр-р-ра — та — та — тах!..
Зямлю цалавалі калёсы…

— Таварыш лётчык! Як прыгожа
Ляцець было ў блакітнай высі,
Калі вяшчун за хмарай віўся
І шлях шукаў для падарожжа!