Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нібы бачу я; глядзіць ён шэрым вокам
На другую частку паднявольнай Беларусі,
Мужыкоў склікае ён навокал
І, як некалі, гаворыць ім Кастусь;
— Бедната!
Сьмялей шаг!
Ярчэй выгляд!
Зернем буйным галовы раскінуць!
Беларусь, паном ня быдла, —
Альбо жыць, альбо ўсім загінуць!

|}