Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XIV

Я над песьнямі сваімі лятуценіў,
Лятуценіў, зажурыўся не да рэчы.
Ой, чаго-ж так страшна ляглі цені:
Атруцілі сэрца нечым.
Павялі з сумнай Беларусі,
Павялі з Лукішак ў час сьвітаньня.
Мы і сягоньня помнім словы
Што апошнімі сказаў Кастусь:
„Браткі мае, Беларусы,
Ад шыбельніцы маскоўскай
Шлю вам сваё —
Прывітаньне!“
І скрозь шэрань нашых вёсак
Нібы чую плач вайсковых труб,
Вочы шэрыя, упартую чупрыну
І пад лапамі зьбялеўшай ад бяды асіны —
Сіні
Труп