Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

XII

Плакалі белыя топалі
Жоўтым! лісьцямі;
Будзе зданьне…
Коньмі маланкі топалі
Ў чорна-бурным убраньні.
Абрываюцца песьні і словы —
Петлі,
Петлі
Рэжуць галовы;
Яны падаюць, —
Дзе іх падзеці?
Гэта Беларусі лепшыя дзеці…
Бедныя!
Бедныя
Вёскі!..