Старонка:Чорнакудрая радасьць (1926).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

III

КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ

Бедната!
Сьмялей шаг!
Ярчэй выгляд!
Зернем буйным галовы раскінуць!
Беларусь — паном ня быдла, —
Альбо жыць, альбо ўсім загінуць…
Адзін раз на сьвет радзіцца,
Адзін раз захмялець мятульгой,
Дык пойдзем-жа, пойдзем-жа біцца,
Хто з сякерай, хто з голай рукой.
Няхай ведаюць ўсе: беларусы
„Ў ката й мышку“ ня любяць гуляць
І свае галовы русыя
Не задарам будуць кідаць.
Бедната!
Сьмялей шаг!
Ярчэй выгляд!
Зернем буйным галовы раскінуць!
Бёларусь — паном ня быдла, —
Альбо жыць, альбо ўсім загінуць…