Старонка:Чорнакудрая радасьць (1925).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вецер,
Вецер
Гуляе
Са сьвістам,
Вецер
Са сьвістам
Гуляе!

Беларусь маўчыць і церпіць, —
Песьняй плёскае ціха журбу,
А паўстане — да самай сьмерці
Беларусь не сагнуць у дугу…