Перайсці да зместу

Старонка:Чаму гэта так сталася?.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не такія людзі, камуністы, каб здаволіліся іх дыплематычным маучаньнем…


Вось дзеля ўсіх гэтых прычынаў яасабіста парваў усе с вязі з Тарашкевічам і Ко і рашыў астацца на Бацькаўшчыне, як бы цяжка мне тут ня жылося.

Я ня мог падпарадкавацца дырэктывам тае партыі, да сяброў якой я не належу і не магу адобрыць паступкаў грамадаўцаў, якія гэта зрабілі, бо гэтым самым маральна і палітычна яны ўзмоцнілі тую партыю, з якою так заўзята вядзе барацьбу амаль усё савецкае селянства і іншыя працоўныя клясы.

Выехаць у Саветы г. з. памагаць камуністам, як гэта робіць Тарашкевіч і іншыя, у іх шкоднай працы.—На гэта я ніколі не магу згадзіцца, бо дыктатура кампартыі ёсьць, на маю думку, такім зьявішчам, з якім трэба вясьці барацьбу.

Я ня веру ў нейкае перароджаньне камуністычнае партыі у бок „дэмакратызму“. Яна, па мойму перакананьню, мусіць зьгінуць цалком, ачысьціўшы дарогу для ўтварэньня новых, здаровых сацыяльна—палітычных формаў у колішняй Расеі.

Нічога ня можа быць больш ганьбячага, як апынуцца на палажэньні нейкага „камунізуючага“ элемэнту, г. з. сьлепа выконваючага загады кампартыі ня будучы яе сябрамі, быць аб’ектам нейкай чужой палітыкі, ці то проста кажучы, стаць на палажэньне палітычнага парабка.

На жаль некаторыя правадыры Грамады вельмі ахвотна прынялі палажэньне такіх парабкаў замест самастойнай грамадзкай працы і зрабілі гэта дзеля матэрыяльных выгадаў.

Я не належу да тых паноў, якія-б хацелі сядзець на двох крэслах адразу ці то, як яны кажуць на сваей мове,—тварыць нейкую справу,