Старонка:Чаго чакаць Беларусам ад Польшчы (1921).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ніхай з імі ідуць і беларускія здраднікі. Ня трэба нам іх.

Пакаштавалі мы ужо „польскай свабоды“, ад яе баляць і сьпіна і ногі.

Пара нам—беларусам шукаць нашай старой беларускай долі, бяз польскай волі.

Вось пра якую дзед вам казау старыну, а вы самі добра бачыце навіну. Вось тутка і памяркуйце добра, дый не за Польшчу, а за Беларусь галасуйце і родную нашу Бацькаушчыну пільнуйце. Гэта Бацькаушчына, сьвятая наша. Будзе у нас і саланіна і хлеб і каша, калі польская улада і жандары-паны пасунуцца туды, адкуль прышлі яны.

Вольная, незалежная Беларусь ніхай жыве шчасьлівая навекі-вечныя.

Вось і уся у гэтым дзедава гутарка.